Бабры пашкодзілі дамбу ў Пінскім раёне

Па словах выратавальнікаў, якія перадае interfax.by, дамбу ўмацавалі: паставілі драўляныя калы, паклалі мяхі з пяском і саломай, утрамбавалі грунт паверхні дамбы. Пагрозы падтаплення населеных пунктаў няма.

Дарэчы, паводле звестак біёлагаў, колькасць баброў, якія жывуць у Беларусі, перавысіла аптымальную ў 2,5 раза, цяпер яна перавышае 63 тысячы асобінаў.

Фота — re-actor.net