Байк-фэст у Лагойску завяршыўся трагедыяй
Вяртаючыся са свята дадому ў Віцебск загінуў адзін з байкераў.
Аварыя адбылася на 30-ым кіламетры віцебскай трасы. Па адной з версій, кіроўца "БМВ" разварочваўся налева і ў момант манеўру заступіў шлях спартоваму матацыклу. Ад удару двухколавую машыну разарвала на часткі. Аўтамабіль апынуўся ў кювеце.
Матацыкліст памёр на месцы здарэння, нават не прыходзячы ў прытомнасць. Вядома, што ў загінулага былі сям'я, дзіця, паведамляе сайт naviny.by.