Баксёра Валуева паклалі на ложак Лукашэнкі
Толькі ложак з нумара, у якім спыняўся прэзідэнт Беларусі, падышоў па памерах знакамітаму спартоўцу.
Валуеў у сталіцы Казахстана спыніўся ў гатэлі «Прэзідэнт». Персанал доўга не мог падабраць яму ложак па памеры. У выніку прыйшлося перанесці ў зняты баксёрам нумар ложак з прэзідэнцкага люкса, пішуць naviny.by.
Мікалай Валуеў прыязджаў у Астану для ўдзелу ў кінафестывалі, на якім дэманстраваўся фільм з яго удзелам - «Каменная башка». За плячыма Валуева ролі ўжо ў пяці фільмах. На рынг ён не выходзіць з 2009 года, калі прайграў чэмпіёнскі тытул Дэвіду Хэю.