Балгарыя і Румынія могуць далучыцца да Шэнгену яшчэ сёлета

Рэкамендацыя будзе пастаўленая на галасаванне на пленарнай сэсіі Еўрапарламэнту. Як нагадвае Радыё "Свабода", сэсія пройдзе 6-9 чэрвеня. Канчатковае рашэнне наконт прыняцця краінаў у зону Шэнген застаецца, аднак, за Саветам Еўрасаюза. На узроўні міністраў юстыцыі і ўнутраных справаў Савет ЕС разгледзіць гэтае пытанне 9-10 чэрвеня.

Але і пасля прыняцця рашэньня спатрэбіцца яшчэ нейкі час для рэальнага адкрыцця межаў. Члены камітэту спадзяюцца, што гэтая дата будзе зацверджаная да канца 2011 годау.

Галоўная ўмова прыёму ў Шэнгенскую прастору — здольнасць краіны забяспечыць ахову вонкавых межаў ЕС.