Балгарыю ахапілі антыцыганскія пратэсты

Пратэсты прайшлі ў 14 гарадах краіны, паведамляюць інфармагенцтвы. За парушэнне парадку паліцыя затрымала 168 чалавек, у якіх канфіскавалі нажы, біты, палкі. Аднаму з затрыманых можа быць прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 162 Крымінальнага кодэкса Балгарыі за расісцкія выказванні (распальванне расавай, нацыянальнай, этнічнай варожасці, нянавісці або дыскрымінацыі). Найбольш масавы характар акцыі насілі ў Плоўдзіве, Сафіі, Варне і Бургасе.

Беспарадкі пачаліся ў канцы мінулага тыдня пасля таго, як 23 верасня o размешчанай на поўдні Балгарыі вёсцы Катунbца 19-гадовы мясцовы жыхар Ангел Пятроў загінуў у ДТЗ пад коламі мікрааўтобуса, кіроўца якога апынуўся адным з набліжаных мясцовага цыганскага барона Кірыла Рашкова па мянушцы Цар Кіра.