Барак Абама адзначае юбілей

Барак Абама нарадзіўся 4 жніўня 1961 года на Гаваях у сям’і амерыканкі змешанага паходжяння і кенійца. Не будзе перабольшваннем сказаць, што ў жылах амерыканскага прэзідэнта цячэ кроў прадстаўнікоў мноства народаў і нацыянальнасцяў. Сярод продкаў яго маці нават карэнныя жыхары амерыканкіх зямель – індзейцы чэрокі.

Абама правёў юнацкія гады на Гаваях і ў Інданэзіі, затым з’ехаў у Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Чыкага. Палітычная кар’ера пачалася ў 1995 годзе, калі ён стаў сенатарам ад штата Ілінойс. Гэты шлях прывёў Барака Абаму да прэзідэнцтва. У снежні 2009 года ён стаў першым афраамерыканцам, які заняў самую высокую пасаду ў ЗША.