Барак Абама выйграў фінальныя тэледэбаты ў Міта Ромні
Фінал дэбатаў прайшоў мінулай ноччу ноччу ў горадзе Бока-Ратан, штат Фларыда.
За дзейснага прэзідэнта прагаласавалі 48% тэлегледачоў. Кандыдату ад Рэспубліканскай партыі Ромні аддалі перавагу толькі 40% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у бліцапытанні, праведзеным тэлеканалам CNN.
Першыя дэбаты з невялікім адрывам выйграў Міт Ромні, нагадвае РБК. У другім раўндзе перамогу атрымаў ужо Барак Абама.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 6 лістапада. На цяперашні час шанцы Ромні і Абамы палітолагі ацэньваюць як роўныя.
Фота — tuulik.org