Баранавіцкія баваўняншчыкі працуюць на склад
Больш чым на 30 мільярдаў рублёў прадукцыі "залегла" на складах Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання.
"Рэшткі" тавару павялічыліся на складах з пачатку года амаль на траціну
Дырэктар прадпрыемства Іван Турчак на паседжанні гарвыканкама адзначыў, што аб’яднанне зменшыла колькасць вырабляемай прадукцыі.
Турчаняк тлумачыць сітуацыю тым, што іх тканіна вельмі дарагая і таму незапатрабаваная. Па словах кіраўніка, каб зменшыць сабекошт прадукцыі, на прадпрыемстве праводзіцца структурная рэарганізацыя. Дарэчы, заробкі ў баранавіцкіх баваўняншчыкаў адны з самых нізкіх у горадзе.