Баранавіцкіх будаўнікоў запрашаюць у Венесуэлу

Абвестку аб працы ў Венесуэле дала на першай паласе афіцыйная газета “Наш край”.

Абумоўліваюцца ўзрост работнікаў (да 50 гадоў) і адсутнасць супрацьпаказанняў для працы ў паўднёвых шыротах. Пералёт і пражыванне абяцае аплаціць прымаючы бок.