Баранавіцкі феерверк пакажуць небясплатна
У апошнія выходныя траўня Баранавічы будуць адзначаць сваё 140-годдзе. На яго запланавана шмат розных забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку феерверк.
Раней асноўныя падзеі святкавання адбываліся на цэнтральнай плошчы горада, куды доступ быў неабмежаваны. Цяпер жа асноўнае свята ладзіцца на стадыёне, і за ўваход трэба плаціць ад трох да сямі тысяч рублёў за квіток. Так што за прагляд феерверку над стадыёнам давядзецца заплаціць.