Змітра Бартосіка выпусцілі з міліцыі, а Ігару Сімбірову далі 15 сутак

Як паведамляе БелаПАН, Зміцер Бартосік і Ігар Сімбіроў сёння ішлі ў студыю гуказапісу, калі на праспекце Незалежнасці на іх напалі невядомыя. Бартосіка прывезлі ў Першамайскі РУУС.


Што да Ігара Сімбірова, то, паводле паведамлення Радыё Свабода, яго пасля затрымання павезлі ў суд Мінскага раёну. Барду далі 15 сутак адміністратыўнага арышту. Адсядзіць жа ён 14 сутак, паколькі суддзя залічыла адзінь дзень, які Сімбіроў адсядзеў за кратамі пасля першага затрымання.

Нагадаем, бардаў затрымлівалі 6 траўня ў Мінскім раёне. Бартосіка адпусцілі, а суд над Сімбіровым адклалі на 18 траўня, аднак чамусьці вырашылі судзіць сёння.

Фота — bymedia.net, svaboda.org