Барозу: Шатландыі давядзецца наноў уступаць у Еўрасаюз
Еўрасаюз пацвердзіў, што Шатландыі давядзецца падаваць заяўку на ўступленне ў ЕС, у выпадку калі шатландцы прагаласуюць за незалежнасць ад Брытаніі.
Нагадаем, рэферэндум мусіць адбыцца ў 2014 годзе. Як адзначае ВВС, заява кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу — ўдар па ўладах у Эдынбургу.
Як вядома, кампанія ў Шатландыі за незалежнасць пабудаваная на сцвярджэнні, што шатландцам не давядзецца зноў праходзіць фармальныя працэдуры для сяброўства ў ЕС. Аднак Барозу заявіў, што, паводле правілаў ЕС, калі нейкая з частак той ці іншай дзяржавы саюза атрымае незалежнасць, яна павінна наноў падаваць заяўку на сяброўства.
Фота — rus-obr.ru