"Барселона" не можа развітацца з Аляксандрам Глебам

Але галоўны трэнер каманды Хасэп Гвардыёла не хоча бачыць яго ў камандзе. Пры гэтым знайсці для беларуса іншую каманду "Барселона" не можа, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на іспанскую газету Marca.
Зараз 30-гадовы Глеб траўмаваны. Гэтым, у прыватнасці, тлумачыцца адсутнасць прапановаў для яго. Акрамя таго, знайсці для беларуса іншы клуб складана яшчэ і праз высокі заробак, прапісаны ў кантракце з "Барселонай". Магчыма, калі гульцу знойдуць каманду, іспанскаму клубу давядзецца самому даплочваць Глебу частку яго заробку.
Нагадаем, што мінулы сезон беларускі футбаліст адыграў за англійскі "Бірмінгем" на правах арэнды.