"Барселона" разграміла "Атлетыка", Месі зноў забіў (відэа)

Мадрыдскі "Атлетыка", які ідзе другім у турнірнай табліцы, не здолеў стрымаць атакі "Барсы" і прайграў — 1:4. Фалькао адкрыў лік на 31-й хвіліне, неўзабаве Адрыяна забіў гол у адказ, а на 45-й хвіліне Бускец вывеў гаспадароў поля наперад. У другім тайме Месі забіў яшчэ два галы (у яго ўжо 90 галоў за сезон!).

Мадрыдскі "Рэал" згуляў унічыю 2:2 з "Эспаньёлам", адзін з галоў на рахунку Раналду.

Пасля 16 гульняў у "Барселоны" 46 ачкоў, у "Атлетыка" — 37, у "Рэала" — 33.

Фота — Reuters