Барысаўчанам прапануюць з'есці Венесуэлу
Незвычайную прадукцыю выпускае Барысаўскі мясакамбінат.
Як інфармуе сайт ex-press.by, у барысаўскіх крамах з'явіўся свіны "Шашлык Венесуэла".
Ці робіцца гэты шашлык па асаблівых венесуэльскіх рэцэптах, невядома. Звестак пра венесуэльскую кілбасу "Беларусь" таксама пакуль што няма.