Барысаўскага актывіста Васільева ад ранку пільнуе КДБ
Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі дзяжураць ля дома, у якім жыве Міхаіл Васільеў.
Раніцай 3 ліпеня ў кватэры спадара Васільева прагучаў тэлефонны званок, паведамляе рэгіянальны партал “Барысаў”. На думку актывіста, такім чынам супрацоўнікі КДБ спраўджвалі, ці знаходзіцца ён дома. Пасля званка пад вокнамі кватэры Васільева спыніўся серабрысты аўтамабіль “Пежо” з некалькімі пасажырамі. Актывіст мяркуе, што такім чынам КДБ спрабуе не дапусціць яго ўдзелу ў сённяшняй акцыі пратэсту.