Барысаўскі БАТЭ прыбыў у Прагу на матч з “Вікторыяй”

Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння прыбылі ў Прагу на матч стартавага тура Лігі чэмпіёнаў з чэшскай "Вікторыяй". Гульня пройдзе ужо заўтра, 13 верасня. Падтрымліваць барысаўчан будуць каля 300 беларускіх заўзятараў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе сяміразовых чэмпіёнаў Беларусі.

У сталіцу Чэхіі з Беларусі выехалі тры аўтобусы фанатаў, два з якіх арганізаваў БАТЭ. Акрамя таго, шматлікія аматары футбола адправіліся ў Прагу сваім ходам. Тыя, хто застаўся ў Беларусі, змогуць пабачыць матч па тэлевізары. Пачатак прамой трансляцыі на Першам тэлеканале у 21.35.