БАТЭ правядзе ў Мазыры жнівеньскі матч

Ён быў перанесены на просьбу кіраўніцтва барысаўчан "для максімальна плённай падрыхтоўкі да паядынкаў стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў". Матч пачнецца а 15-й гадзіне на мазырскім стадыёне "Юнацтва".

Нагадаем, БАТЭ ўпэўнена лідыруе ў чэмпіянаце краіны, пасля 24 матчаў у каманды Віктара Ганчарэнкі 55 ачкоў. "Славія" займае восьмую пазіцыю — 22 ачкі пасля 23 гульняў.

Фота — fcbate.by