БАТЭ і Мацея Кежман вырашылі не працягваць супрацоўніцтва

За час дзеяння кантракту, падпісанага 31 жніўня, Кежман правёў за БАТЭ 11 матчаў, шэсць у чэмпіянаце Беларусі і пяць у Лізе чэмпіёнаў. Аднак не забіў ніводнага мяча.


Знакаміты серб быў закліканы замяніць цяжка траўміраванага нападаючага Віталя Радзівонава. У БАТЭ працягвае выступаць суайчыннік Кежмана абаронца Марка Сіміч.