БАТЭ і “Шахцёр” згулялі ў нічыю — 2:2

Сустракаліся мясцовы БАТЭ і салігорскі “Шахцёр”. Матч не выявіў мацнейшую каманду і скончыўся нічыёй.

БАТЭ: Гутар — Юрэвіч, Філіпенка, Радзькоў, Бардачоў — Аляхновіч, Рудзік (Няхайчык, 33) — Бага (Патоцкі, 75), Паўлаў, Брэсан — Скавыш (Алекс, 64).

“Шахцёр”: Цыгалка — Ражкоў, Янушкевіч, Кірэнкін, Каламыц — Грэнькоў — Рыяс (Вяргейчык, 83), Сокал, Камароўскі, Сітко — Алумона (Пятроў, 75).

Першы гол на 28 хвіліне забіў “шахцёр” Сітко, але ўжо праз дзве хвіліны салігорцы самі забілі гол у сваю браму. Аўтагол належаў Кірэнкіну. На 46-ай хвіліне Сітко здолеў адправіць мяч у вароты БАТЭ. Брэсан на 52-ай хвіліне зраўняў лік. Вынік — 2:2.