БАТЭ наняў трох легіянераў

19-гадовы македонец Боян Геаргіеўскі сёлета гуляў за клуб “Металург” са Скоп’е. У апошнія гады футбаліст таксама выступаў у юнацкай і юніёрскай зборных сваёй краіны. Тэрмін яго кантракта з БАТЭ не называецца.

Армянін Завен Бадаян, якому 22 гады, гуляў за каманду “Імпульс” з Дыліжану. У Беларусь яго запрасілі на чатыры гады. Таксама шэрагі барысаўчан папоўніў бразільскі форвард Майкон Каліжуры. Яго арандавалі на паўгода ў польскай “Ягелоніі”з правам першачарговага выкупу футбаліста, перадае БелаПАН.