БАТЭ не прайграе тры месяцы запар
Бяспройгрышная серыя барысаўчан дасягнула 18 матчаў.
У іх гадаванцы Віктара Ганчарэнкі атрымалі 11 перамог. Яшчэ 7 гульняў скончыліся ўнічыю. Розніца мячоў 34-9 на карысць барысаўчан.
Апошні раз БАТЭ прайграў 1 ліпеня ў хатнім матчы чэмпіянату Беларусі. Тады каманда прымала сталічнае "Дынама" і саступіла з лікам 1:3. Самую свежую перамогу БАТЭ атрымаў у нядзелю над “Белшынай”, таксама ў матчы чэмпіяната Беларусі. Гульня скончылася мінімальнай перавагай барысаўчан - 1:0.
Зараз каманда з Барысава аднаасобна ўзначальвае ажно дзьве турнірныя табліцы – чэмпіяната Беларусі і групы F розыгрышу Лігі чэмпіёнаў.