На мінскім стадыёне "Дынама" забілі 8 галоў — не хапіла месца на табло

Барысаўскі БАТЭ ў гасцях выйграў у бабруйскай "Белшыны" — 1:0. Гол на рахунку Рудзіка (26-я хвіліна). Мінскае "Дынама" перамагло таксама ў гасцях "Славію-Мазыр" — 2:0. Вызначыўся Панкавец (на 21-й хв.), яшчэ адзін гол гаспадары поля забілі ў сваю браму.

"Нафтан" і "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 0:0, "Гомель" і "Шахцёр" — 1:1. "Мінск" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю — 4:4, прычым за 5 хвілін да фінальнага свістка госці прайгравалі з лікам 1:4, але зрабілі маленькі цуд — яны зраўнялі лік.