БАТЭ перамог "Славію" у адкладзеным матчы чэмпіяната Беларусі (відэа)

Першы гол БАТЭ на 20-й хвіліне забіў Вадзім Курловіч, на 42-й хвіліне лік падвоіў Дзмітрый Мазалеўскі. У "Славіі" на 72-й хвіліне адзначыўся Сяргей Ірха.

Гульня праходзіла ў Мазыры на стадыёне "Юнацтва". У канцоўцы "Славія" зладзіла сапраўдны штурм варотаў БАТЭ, і толькі ўдалыя дзеянні Гарбунова ўратавалі перамогу для барысаўскага клуба.

"Мы не імкнуліся эканоміць сілы. Наадварот, хацелі гуляць у пас, атакаваць. Чаму б не куражыцца ў добрым сэнсе гэтага слова, маючы перавагу ў "плюс два"? Працягвалі дзейнічаць на абвастрэнне, але рэалізацыя падвяла. Так і атрымалася, што ў канцы сустрэчы мазыране часам прымушалі нас адбівацца. Вельмі непрыемная сітуацыя", ― цытуе гульца БАТЭ Эдгара Аляхновіча сайт барысаўскага клуба.

Пасля гэтай гульні БАТЭ апярэджвае бліжэйшага пераследвальніка ― салігорскі "Шахцёр" ― на 10 ачкоў. Яшчэ 4 ачкі саступае гарнякам "Гомель".

Відэа з пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнераў "Славіі" Юрыя Малеева і БАТЭ Віктара Ганчарэнкі: