БАТЭ сёння гуляе ў Бабруйску, "Шахцёр" — у Гомелі
У панядзелак прайдуць матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Лідар першынства барысаўскі БАТЭ ў гасцях сустракаецца з бабруйскай "Белшынай" (пачатак а 18-й). У цэнтральным матчы тура гуляюць "Гомель" і "Шахцёр" (пачатак а 19-й).
У іншых матчах сустракаюцца: "Мінск" — "Нёман", "Нафтан" — "Тарпеда-БелАЗ", "Славія-Мазыр" — "Дынама" (Мінск).
Нагадаем, у БАТЭ 30 ачкоў пасля 11 матчаў, у "Гомеля" — 23 (і матч у запасе), у "Шахцёра" — 20.