БАТЭ сёння гуляе з "Віцебскам"

Барысаўскі БАТЭ, які датэрмінова аформіў чэмпіёнства, правядзе сёння на сваім стадыёне матч першынства Беларусі з адным з аўтсайдэраў — "Віцебскам". Пачатак а 18-й гадзіне.

Датэрміновае правядзенне матчу абумоўлена блізкай гульнёй барысаўчан у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў з "Міланам", якая пройдзе 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама".

Дарэчы, футбольны клуб БАТЭ паведамляе заўзятарам, што ў сувязі з адменай пераходу Беларусі на зімовы час УЕФА прыняў рашэнне аб пераносе пачатку матча БАТЭ — "Мілан" з 21.45 на 20.00. Раней набытыя білеты, у якіх пазначаны ранейшы час пачатку гульні, лічацца сапраўднымі, інфармуе "Прессбол".