БАТЭ выбыў з Лігі Еўропы
24 лютага ў зваротным матчы 1/16 фіналу каманда Віктара Ганчарэнка згуляла ў гасцях унічыю 0:0 з "Пары Сэн-Жармэнам".
Футбалісты барысаўскага БАТЭ завяршылі выступ у Лізе Еўропы ЎЕФА.
У наступны раўнд прайшлі французы дзякуючы нічыёй 2:2 у мінскім матчы 17 лютага.