БАТЭ ў Турцыі прайграў украінскаму сярэднячку

Барысаўская каманда выступала ў наступным складзе: Шчарбакоў (Гутар), Юрэвіч, Радзькоў (Сіміч), Палякоў, Бардачоў, Бага, Паўлаў, Рудзік, Брэсан, Майкон, Скавыш.

Адзіны гол каманда Віктара Ганчарэнкі прапусціла на 34-й хвіліне пасля розыгрышу гульцамі "Таўрыі" "стандарту".

Адзначым, што крыўдзіцелі БАТЭ займаюць ва ўкраінскім чэмпіянаце 7-е месца і нават не прэтэндуюць на медалі.