БАТЭ запросіць іспанскага трэнера
Ён будзе трэніраваць дубліруючы склад каманды.
Пра такія планы ў інтэрв'ю сайту goals.by распавёў галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка. "Возьмем іспанскага спецыяліста з улікам таго, што ён не толькі будзе навучаць дзяцей, але і зоймецца павышэннем кваліфікацыі трэнераў", — сказаў Ганчарэнка.
Нагадаем, у БАТЭ ўжо працуе трэнер па фізпадрыхтоўцы іспанец Хасэ Пастар Верчылі.
Фота — fcbate.by