БАТЭ заваяваў Суперкубак Беларусі па футболе

У мінулым сезоне БАТЭ стаў чэмпіёнам і заваяваў Кубак Беларусі, таму ў матчы за Суперкубак сустрэўся з фіналістам Кубка. У фінале Кубка Беларусі 23 траўня 2010 года БАТЭ разграміў аўтазаводцаў 5:0.

Суперкубак разыгрываўся ў другі раз. 8 сакавіка мінулага года БАТЭ выйграў у наваполацкага "Нафтана" па пенальці 3:2 (асноўны час — 0:0), паведамляе БелаПАН.