БАТЭ зноў прайграў і зноў не забіў (фота, відэа)
Каманда Віктара Ганчарэнкі правяла чарговы таварыскі матч у Іспаніі.
БАТЭ прайграў вядомаму нарвежскаму клубу "Молдэ" з лікам 0:1. Адзіны гол барысаўчане прапусцілі на 88-й хвіліне.
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гарбуноў, Палякоў (М. Валадзько, 46; Бадаян, 80), Гайдучык, Радзькоў (капітан) (Сівакоў, 74), Бардачоў, Аляхновіч (Юрэвіч, 80), Курловіч (Ліхтаровіч, 80), Алексіевіч (Бага, 80), Паўлаў, Мазалеўскі (Канцавы, 80), Няхайчык (Рудзік, 57).
Афіцыйны сайт БАТЭ адзначае, што ў матчы не змаглі паўдзельнічаць Аляксандр Валадзько і Ягор Філіпенка, у якіх траўмы, а таксама Аляксандр Глеб і Віталь Радзівонаў — яны прыхварэлі.



Фота — fcbate.by