БАТЭ зноў прайграў "Барселоне"

У складзе каталонцаў адсутнічала 13 асноўных гульцоў, якім галоўны трэнер Хасэп Гвардыёла даў адпачыць у напярэдадні матчу чэмпіянату Іспаніі супраць мадрыдскага "Рэала". Аднак гэта не перашкодзіла “Барсе” забіць чатыры галы у вароты Аляксандра Гутара.

Нагадаем, што ў Мінску 28 верасня сустрэча БАТЭ з “Барселонай” таксама завяршылася буйной перамогай каталонцаў з лікам 5:0. Тады гуляў асноўны склад каманды.

У іншым матчы групы Н чэшская "Вікторыя" згуляла ўнічыю з італьянскім "Міланам" - 2:2.