"Баварыя" і "Малага" сталі чвэрцьфіналістамі Лігі чэмпіёнаў

"Баварыя" дома саступіла "Арсеналу" — 0:2. Але ў чвэрцьфінал выйшлі ўсё ж немцы, бо раней у гасцях яны выйгралі з большай колькасцю галоў — 3:1.

У васьмёрку найлепшых у сезоне клубаў Лігі чэмпіёнаў увайшла таксама іспанская "Малага". Яна выйграла ў партугальскага "Порту" з лікам 2:0. Першы паядынак завяршыўся паразай іспанцаў 0:1.

Нагадаем, што раней у чвэрцьфінал выйшлі "Рэал", "Барусія", ПСЖ, "Ювентус", "Барселона" і "Галатасарай". Лёсаванне стадыі пройдзе 15 сакавіка. Матчы 1/4 фіналу адбудуцца 2–3 і 9–10 красавіка. Паўфіналы — 23–24 красавіка і 30 красавіка — 1 мая. Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 25 мая на стадыёне Уэмблі ў Лондане.

Фота — championat.com