“Баварыя” прыехала ў Мінск без Рабэна

Аб тым, што Ар’ен Рабэн не дапаможа сваёй камандзе ў матчы другога тура групавога раунда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе Bild. Футбаліст нават не паехаў на матч у Беларусь. У мінулыя выхадныя ён прапусціў матч "Баварыі" супраць "Вердэра".

Нагадаем, што ў першым туры групавога раунда "Баварыя" перамагла "Валенсію", а БАТЭ быў мацнейшым за "Ліль". Матч БАТЭ - "Баварыя" пройдзе на мінскім "Дынама" 2 кастрычніка. Пачатак у 21.45. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2".