Базавую велічыню могуць павысіць або адмяніць

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, урад даў даручэнне Мінфіну і Мінэканомікі, каб яны абмеркавалі змену базавай велічыні. Чыноўнік кажа, што ёсць перадумовы, каб павялічыць яе. З другога боку, кажа намеснік міністра, ёсць пэўныя фактары, якія паказваюць што трэба сыходзіць ад базавай велічыні. На яго думку, у разліках сацыяльных выплат лепш сысці ад базавай велічыні.

Нагадаем, што цяпер базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў. У ёй вылічваюцца сацыяльныя выплаты і штрафы.