BBC назвала самага перспектыўнага музыку-2013 (відэа)

Групу Haim арганізавалі тры сёстры Хаім — Эстэ, Даніэль і Алана, піша ru.delfi.lt. У кастрычніку 2012 года ў гурта выйшаў сінгл Don't Save Me. Паралельна Haim набіраліся досведу канцэртных выступаў, граючы на разагрэве ў Florence + The Machine, Mumford & Sons, Джуліяна Касабланкаса з The Strokes ды іншых паспяховых артыстаў.

ВВС ладзіла апытанне Sound of 2013 з пачатку снежня. Традыцыйна ў ім прынялі ўдзел вядучыя брытанскія музычныя крытыкі, супрацоўнікі лэйблаў гукапісу і іншыя прадстаўнікі музычнай індустрыі.

Пераможцамі апытанняў у папярэднія гады станавіліся, сярод іншых, Адель, Міка, Элі Гоўлдынг і група Keane.