Be2gether у гэтым годзе не адбудзецца
Прычына — валютны крызыс у Беларусі, а таксама праблема з фінансаваннем фэсту з еўрапейскага боку.
"Мінулы год паказаў, што фестывалю на літоўскім рынку яшчэ цяжка выжыць выключна за кошт продажу білетаў. Ён патрабуе значных інвестыцый", — заявіў літоўскаму выданьню 15min.lt бізнэсмэн Гедрус Клімкявічус, які папярэднія чатыры гады займаўся арганізацыяй фэсту.
"На прыняцце рашэння аб фестывалі гэтага году паўплывала і дэвальвацыя рубля ў Беларусі" — сказаў Клімкявічус.
Каля траціны наведвальнікаў прыязджала на Be2gether з Беларусі.
Аднак галоўная праблема — змена "вятроў" на фінансавым і фестывальным рынку Еўропы. Папярэднія партнёры болей не супрацоўнічаюць з фэстам, а новых інвестараў хутка знайсці на атрымалася. У выніку, сёлета ад яго цалкам адмовіліся, паведамляе Generation.bY.
Арганізатары абяцаюць правесці пяты Be2gether у годзе наступным.