Беларусь — 32-я ў "тэрарыстычным спісе"
Эксперты міжнароднага Інстытута эканомікі і міру склалі Глабальны індэкс тэрарыстычных пагрозаў.
Як паведамляе newsliga.ru, эксперты ацанілі сітуацыю ў 158 краінах, каб вызначыць, якія з іх найбольш падатныя да тэрарыстычных пагрозаў. Спецыялісты ўлічвалі агульны лік інцыдэнтаў і колькасць памерлых ад нападу тэрарыстаў, эканамічную і палітычную сітуацыю ў дзяржава, ступень эканамічнага развіцця, выкананне грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Пяцёрку лідараў рэйтынгу склалі Ірак, Пакістан, Афганістан, Індыя і Емен. Расія займае дзявятае месца. Беларусь апынулася на трыццаць другім. Дарэчы, Літва і Латвія трапілі ў лік самых спакойных краінаў.
Сярод еўрапейскіх дзяржаваў самы горшы паказчык — у Нарвегіі, дзе на вынік паўплывала справа Андэрса Брэйвіка. Краіна заняла ажно 21-е месца ў рэйтынгу. Для параўнання: у Італіі — 57-я пазіцыя, у Вялікабрытаніі — 28-я, у Нямеччыны — 62-я. Злучаныя Штаты апынуліся на 41-м месцы.
Дарэчы, толькі ў 31 дзяржаве за апошнія 10 гадоў не было зарэгістравана ніводнага тэрарыстычнага акту. Сярод гэтых краін апынуліся Паўночная і Паўднёвая Карэя, Ліберыя, В'етнам і Куба.