Беларус ацаніў паслугі расійскіх паліцыянтаў у 300 долараў
Здарэнне адбылося ў Мурманскай вобласці Расіі. Наш зямляк спрабаваў заплаціць паліцыянтам удвая больш за суму штрафу.
Грамадзянін Беларусі на аўтамабілі пайшоў на абгон у месцы, дзе гэта было забаронена рабіць. Замест таго, каб распісацца ў пратаколе, а пазней заплаціць штраф у памеры каля 150 долараў, мужчына прапанаваў паліцыянтам вырашыць пытанне на месцы. Іх паслугі беларус ацаніў у 300 долараў.
Прадстаўнікі правапарадку адмовіліся. Супраць беларуса могуць распачаць крымінальную справу, паведамляе "Комсомольская правда в Мурманске".