Беларусь адбірае расійскі газ звыш нормы

Прэс-рэліз выпушчаны па выніках сённяшняй працоўнай сустрэчы старшыні праўлення расійскай кампаніі Аляксея Мілера і першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

У цэнтральным офісе ААТ "Газпрам" бакі абмеркавалі пытанні паставак газу ў Беларусь, арганізацыю яго транзіту і працу сумеснага прадпрыемства "Белтрансгаз". "Было адзначана, што цяпер сутачны аб'ём паставак газу ў Беларусь на 9% перавышае кантрактныя абавязальніцтвы", — гаворыцца ў паведамленні.