Беларусь аддасьць "Белтрансгаз" Расіі за пазыкі?
Прыхільнікі такой версіі ідуць ад таго факту, што Беларусь яшчэ не разлічылася за пастаўкі газу ў лютым, а ўжо надышоў час плаціць за сакавік.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка абмеркаваў перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва з кіраўніком кампаніі ААТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам. Пра гэта 22 красавіка паведаміла прэс-служба расійскай кампаніі.
У прэс-рэлізе адзначаецца: "Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, па пастаўках газу ў рэспубліку пачынаючы з 2012 года з у лікам АЭП, а таксама перспектывы дзейнасці ААТ "Белтрансгаз".
Аналітыкі выказалі меркаванне, што ў часе перамоваў абмяркоўваліся пытанні аплаты імпартаванага ў Беларусь газу цераз продаж "Белтрансгазу" (50-адсоткавай долі, што засталася ва ўласнасці РБ). Яны ідуць ад таго факту, што ў першай дэкадзе красавіка беларускі бок не змог разлічыцца за пастаўкі газу ў лютым, а 22 красавіка наступіў тэрмін аплаты сакавіцкіх паставак.
У сувязі з тым, што прадстаўнікі расійскага боку не афішуюць невыкананне Беларуссю абавязанняў па аплаце газу, некаторыя эксперты лічаць, што беларускаму боку далі адтэрміноўка да моманту заключэння здзелкі па продажы акцый "Белтрансгазу" паведамляе ИА REGNUM.