Беларусь амаль выбрала ліміт дзяржпазыкі
Знешняя дзяржпазыка Беларусі наблізілася да ўзроўня ліміту і склала на 1 сакавіка каля 10,6 млрд долараў, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Мінфінам.
Зацверджаны ліміт дзяржпазыкі Беларусі складае 11 мільярдаў долараў.
Пры гэтым запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае 2,3% усёй вонкавагай пазыкі. Гэты паказчык за люты ўзрос на 13,9%. Пазыка цэнтральнага ўрада складае 97,7%, прычым уся запазычанасць сфармавана доўгатэрміновымі пазыкамі.
Унутранадзяржаўная пазыка Беларусі за люты 2011 года павялічылася на 4,3% і склала на пачатак сакавіка больш 3 мільярдаў долараў, паведамляе РИА Новости.
Нагадаем, раней Беларусь звярнулася да ўрада Расіі па крэдыт у 1 мільярд долараў і да антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС за крэдытам у 2 мільярды долараў. Нацбанк Беларусі чакае атрымання крэдыту ў красавіку.
Фота: vesti.kz