Беларус Андрэй Сідарэнка працягне трэніраваць маскоўскі "Спартак"

Як нагадвае БелаПАН, Сідарэнка прыйшоў у "Спартак" падчас сезону 2011/2012. 7 снежня беларус змяніў на пасадзе галоўнага трэнера масквічоў Віктара Пачкаліна, які быў адпраўлены ў адстаўку пасля нездавальняючага выступу. Пры Сідарэнку вынікі "Спартака" сталі лепшымі. Але трапіць у плэй-оф з-за правальнай першай часткі чэмпіянату каманда ўсё адно не змагла. Раней у КХЛ Сідарэнка ўзначальваў чалябінскі "Трактар" і хабараўскі "Амур".