Беларусь апярэдзіла Расію, Украіну і Казахстан па росце спажывецкіх цэн

Паводле звестак Белстата, у касавіку у Беларусі рост спажывецкіх цэн склаў 4,5%, ва Украіне — 1,3%, у Казахстане — 0,5%, Расіі — 0,4%.

Прадукты харчавання ў Беларусі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком падаражэлі на 5,5%, ва Украіне — на 1,5%, Казахстане — на 1,1%, Расіі — на 0,3%. Больш за ўсё цэны ўзраслі ў Беларусі на агародніну — на 24,2%. Ва Украіне гэты паказчык узрос на 6,8%, у Расіі — на 2,3%, Казахстане — на 0,6%., паведамляе БелаПАН.