Беларусь атрымае $1 млрд для “Беларуськалія”
Крэдыт выдае расійскі Сбербанк і Еўразійскі банк развіцця.
Адпаведную дамову падпісалі 18 лістапада ў Мінску. Сродкі даюцца на фінансаванне агульнакарпаратыўных мэтаў ААТ “Беларуськалій”. Прычым у залог ідуць акцыі аднаго з буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. Якога менавіта — не ўдакладняецца.
У верасні віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас заявіў, што Сбербанк можа выдаць краіне крэдыт пад залог 51% акцый ААТ “Нафтан”, нагадвае БелаПАН. Раней Мінск планаваў прыцягнуць сіндыцыраваны крэдыт, удзельнікам якога апроч Сбербанка павінен быў выступіць Deutsche Bank. Аднак нямецкі бок адмовіўся ад удзелу ў здзелцы.