Беларусь атрымала чацвёрты транш крэдыту ЕўрАзЭС

Як паведамляе БЕЛТА, транш залічаны на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку і будзе накіраваны на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў краіны.

Нагадаем, што рашэнне пра выдачу чацвёртага транша было прынятае яшчэ 7 снежня 2012 года. Аднак пасля гэтага пералічэнне грошай два месяцы тармазілася. У Антыкразісным фондзе ЕўрАзЭС затрымку тлумачылі тэхнічнымі прычынамі.

Агулам Беларусь павінна атрымаць крэдыт у 3 мільярды долараў шасцю траншамі на працягу 2011-2013 гадоў. Таму сёлета афіцыйны Мінск разлічвае на яшчэ два грашовыя траншы.

Фота — olimp-kredit.ru