Беларусь баіцца "птушынага грыпу" з Тайваня
Забарону на ўвоз птушак адтуль прыняло Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Нагодай для забароны на ўвоз птушкі з Тайваня сталі зарэгістраваныя там выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. Пад забарону трапілі жывыя птушкі, яйкі, пух і пер'е, мяса птушкі, кармы і кармавыя дадаткі з птушкі, а таксама абсталяванне, якое было ва ўжыванні.
Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Тайваня згаданых тавараў, адзначае АФН.
Фота — vsezdorovo.com