Беларусь будзе шукаць у Расіі альтэрнатыву "Газпрому"

"Калі б гэты прынцып для Беларусі пачаў працаваць у 2011 годзе, мы маглі б мець цэны на газ на ўзроўні $183 замест $229", — наракаў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні калегіі Мінэнэрга.

Сямашка назваў цяперашнюю сітуацыю з пастаўкамі газу "абсалютным дыктатам" з боку "Газпрама" і параіў калегам весці перамовы з іншымі расійскімі газавымі кампаніямі.

"Ва ўмовах, якія фармуюцца цяпер у Мытным саюзе, "Газпром" не будзе мець права не пусціць нас, да прыкладу, з "Наватэкам” у гэтую трубу", — цытуе віцэ-прэм'ера БЕЛТА.