Беларусь чакае экстрадыцыі з Расіі маладзечанскага гвалтаўніка

Як паведамляе БелаПАН, акрамя згвалтавання, хлопца вінавацяць у рабаванні, разбойным нападзе і крадзяжы.

Нагадаем, злачынства адбылося сёлета ў канцы лютага. У вёсцы Аляхновічы Маладзечанскага раёна была збітая, згвалтаваная і абрабаваная 18-гадовая навучэнка медычнага каледжа. Напаў на дзяўчыну прыяцель яе маладога чалавека. Зламыснік жорстка збіў і згвалтаваў сваю ахвяру, пасля чаго забралаў яе асабістыя рэчы. Дзяўчыну выратавала толькі тое, што яна прыкінулася мёртвай. Гвалтаўнік закідаў яе галінкамі і прысыпаў снегам. Нягледзячы на цяжкія траўмы, пацярпелая змагла выбрацца.

Нядаўна стала вядома, што хлопцу выставілі абвінавачванне і ў Расіі. Калі ён пакідаў Беларусь, па дарозе ў цягніку пазнаёміўся з жыхаром Смаленскай вобласці. Новы знаёмы запрасіў беларуса да сябе ў госці. Пазней расіяніна знайшлі мёртвым.

Дарэчы, пакуль у Расіі не набудзе моц прысуд супраць абвінавачанага, пытанне пра яго вяртанне ў Беларусь разглядацца не будзе.

Фота — nnm.ru