Беларусь чакае канкрэтнай аддачы ад АЭП

Прэзідэнт нагадаў, што да 1 студзеня 11 года Беларусь ратыфікавала пакет пагадненняў па Адзінай эканамічнай прасторы, які складаецца з 17 дакументаў.

"Хацелася б ведаць, як ідуць працэсы ў іншых дзяржавах і якія перспектывы... Усе чакаюць канкрэтнай аддачы ад стварэння АЭП", — сказаў у сувязі з гэтым Лукашэнка.

У сваю чаргу, Мансураў нагадаў, што Расія і Казахстан абавязаліся ратыфікаваць гэтыя дакументы сёлета да 1 ліпеня, перадае АФН.